Вы тут

Кніжная Берасцейшчына: адкрыццё з розных ракурсаў


Учора ў кнігарні «Светач» адбылася маштабная імпрэза «Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына». Гэтае мерапрыемства фактычна стала адкрыццём адмысловага праекта, бо плануецца яшчэ некалькі падобных імпрэз, якія будуць прысвечаны літаратурнай спадчыне кожнага рэгіёна Беларусі. Арганізатарамі праекта выступаюць Міністэрства інфармацыі, ААТ «Белкніга», выдавецтвы «Мастацкая літаратура» і «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».


Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч уручае ўзнагароду Алесю Сушы. Фота Кастуся Дробава.

Гэтае мерапрыемства дазволіла ацаніць найбольш заўважныя і значныя краязнаўчыя выданні і праекты ў Брэсце і Брэсцкай вобласці, сабрала вядомых беларускіх пісьменнікаў, якія нарадзіліся ў гэтым рэгіёне і прысвяцілі яму пэўную частку сваёй творчасці. У вечарыне паўдзельнічалі Алесь Бадак, Леанід Дранько-Майсюк, Раіса Баравікова.

Мінулы год — юбілейны для Брэста — прынёс у скарбонку кніжнай спадчыны рэгіёна шмат каштоўных праектаў. У першую чаргу гэта маштабная краязнаўчая энцыклапедыя «Брэст. 1000 гадоў» і факсімільнае выданне Берасцейскай Бібліі, падрыхтаванае Нацыянальнай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь. Таксама зусім нядаўна з'явілася манаграфія за аўтарствам намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алеся Сушы, прысвечаная паўнавартаснаму даследаванню асаблівасцяў Берасцейскай Бібліі і месца, якое гэта легендарнае выданне займае ў гісторыі.

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч выказаў падзяку ўсім пісьменнікам, якія робяць свой унёсак у літаратурную спадчыну Брэстчыны, усім, хто спрычыніўся да стварэння адмысловых краязнаўчых і гістарычных праектаў.

Аляксандр Карлюкевіч таксама адзначыў: вельмі важна, каб кніга з дзяржаўнага ці прыватнага выдавецтва атрымлівала сваё распаўсюджанне, ішла па краіне, займела вагу на ўсіх узроўнях грамадства, прысутнічала ў тым ліку ў сацыяльных сетках і сваёй прысутнасцю рухала духоўнае развіццё нашага грамадства.

Многія госці мерапрыемства, якія зрабілі каштоўны ўнёсак у брэсцкае краязнаўства і гісторыю, былі адзначаны спецыяльнымі ўзнагародамі Міністэрства інфармацыі.

Дар'я СМІРНОВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш». Як дзейнічае Вярхоўны суд?

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш». Як дзейнічае Вярхоўны суд?

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.

Спорт

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

Сядзячы спосаб жыцця i нiзкi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе.

Грамадства

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

У Беларусі з моманту выяўлення першага выпадку COVID-19 зарэгістравана 351 інфікаваных.