Вы тут

​Белтэлерадыёкампанія рыхтуе для сваіх глядачак букет з любімых кінастужак


Белтэлерадыёкампанія рыхтуе для сваіх глядачак букет з любімых кінастужак, тэматычных і віншавальных праграм і канцэртаў. Таксама тэлеканалы медыяхолдынга ў дзень 8 Сакавіка ўпрыгожаць спецыяльныя лагатыпы і міжпраграмныя віншавальныя відэа.


На «Беларусь 1» рыхтуюць атмасферны выпуск праграмы «Усе за стол» у 10.20. У гэты дзень гасцямі студыі стануць удзельнікі вакальнага арт-гурта «Беларусы». «У святочным выпуску мы падабралі лёгкае меню, але не абышлі ўвагай стравы з морапрадуктаў. А госці, у сваю чаргу, падзеляцца ўласнымі рэцэптамі таго, як арыгінальна павіншаваць сваіх каханых. Для нашай аўдыторыі музыканты таксама падрыхтавалі сюрпрыз! Увогуле выпуск атрымаўся добры і вясёлы, з атмасферай утульнасці — і ўсім гэтым мы з задавальненнем падзелімся з гледачамі», — абяцае вядучая праекта Алена Дуброўская.

А вось на канале «Беларусь 2» віншаваць жанчын пачалі загадзя. Напярэдадні свята здымачная група праекта «Уключайся!» змяніла лакацыю: па вясеннюю атмасферу стваральнікі праграмы адправіліся ў трапічныя аранжарэі і алеі батанічнага сада. Вядучыя «Уключайся!» абяцаюць прыкласці максімум намаганняў, каб мілыя дамы атрымалі зарад пазітыўнай энергіі на ўвесь уік-энд.

Таксама тут падрыхтавалі серыю пяшчотных і чуллівых відэаролікаў, якія стануць падарункам для ўсіх жанчын, бо героі кожнага з іх — рэальныя людзі са сваімі шчырымі пачуццямі і гісторыямі кахання. Непасрэдна на выхадных нас чакаюць вядомыя і любімыя фільмы: «Аліса ў краіне цудаў», «Прыгажуня» і іншыя.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Для жанчыны з душой

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.