Вы тут

МАРГ усталяваў тарыфы на прапампоўку нафты ад станцыі Броды на Мазырскі НПЗ


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўсталявала тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па маршрутным кірунку Броды - Мазыр - ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод", паведамілі ў прэс-службе МАРГ.


"Тарыфы ўстаноўлены для забеспячэння транспарціроўкі нафты трубаправодным транспартам з тэрыторыі Украіны", - растлумачылі ў прэс-службе.

Тарыф на прапампоўку складзе Br0,87 за тону.

Як паведамлялася раней, танкеры з нафтай, прызначанай для перапрацоўкі ў Беларусі, павінны прыбыць у порт Адэсы.

"Для транспарціроўкі названай нафты да нафтаперапрацоўчага завода і будзе задзейнічаны беларускі ўчастак трубаправода Броды - Мазыр - ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод", працягласць якога складае 40 км", - дадалі ў МАРГ.

Беларусь дамовілася з азербайджанскай Socar пра пастаўку двух танкераў нафты - гэта каля 160 тыс. т. У Беларусь нафта будзе дастаўлена праз Украіну па нафтаправодзе Адэса - Броды.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.