Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўсталявала тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па маршрутным кірунку Броды - Мазыр - ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод", паведамілі ў прэс-службе МАРГ [1].
"Тарыфы ўстаноўлены для забеспячэння транспарціроўкі нафты трубаправодным транспартам з тэрыторыі Украіны", - растлумачылі ў прэс-службе.
Тарыф на прапампоўку складзе Br0,87 за тону.
Як паведамлялася раней, танкеры з нафтай, прызначанай для перапрацоўкі ў Беларусі, павінны прыбыць у порт Адэсы.
"Для транспарціроўкі названай нафты да нафтаперапрацоўчага завода і будзе задзейнічаны беларускі ўчастак трубаправода Броды - Мазыр - ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод", працягласць якога складае 40 км", - дадалі ў МАРГ.
Беларусь дамовілася з азербайджанскай Socar пра пастаўку двух танкераў нафты - гэта каля 160 тыс. т. У Беларусь нафта будзе дастаўлена праз Украіну па нафтаправодзе Адэса - Броды.
Спасылкі
[1] https://mart.gov.by/news/oil_transportation_taiff
[2] https://zviazda.by/be/tags/adesa-brody
[3] https://zviazda.by/be/tags/brody
[4] https://zviazda.by/be/tags/nafta
[5] https://zviazda.by/be/tags/aat-mazyrski-npz