Вы тут

У Гарадоцкім раёне падчас палявання загінуў мужчына


Увечары 21 лютага ў праваахоўныя органы паступіла паведамленне аб гібелі 37-гадовага мужчыны падчас палявання ў лясным масіве Гарадоцкага раёна. На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група, паведамляе СК.


Следчымі агледжана месца здарэння, адабраныя прадметы, прызнаныя рэчавымі доказамі. У цяперашні час дапытваюцца сведкі. Прызначана правядзенне шэрагу экспертыз, у тым ліку судова-медыцынскай.

Па дадзеным факце Гарадоцкім РАСК заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці) Крымінальнага кодэкса. Высвятляюцца абставіны здарэння.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.