Вы тут

У Мінску легкавік сутыкнуўся з аўтобусам


Сёння раніцай кіроўца 1997 нараджэння рухаўся на «Аўдзі» па Партызанскім праспекце. Падчас перастраення ён сутыкнуўся з аўтобусам «LAG», які рухаўся адначасоваа ў першай паласе. Пра гэта паведамляе ДАІ.


У выніку ДТЗ кіроўца «Аўдзі» атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя. На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ Заводскага раёна Мінска, высвятляюцца прычыны і абставіны здарэння.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.