Вы тут

Золатавалютныя рэзервы краіны за месяц знізіліся на 1,6 %


Міжнародныя рэзервовыя актывы нашай краіны па стане на 1 лютага склалі 9243,1 млн долараў (у эквіваленце), паведамляюць спецыялісты ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка.


Эксперты Нацбанка адзначаюць, што рэзервы Беларусі знізіліся на 150,4 млн долараў (на 1,6 %). Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках студзеня абумоўлена планавым пагашэннем урадам і Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму 556 млн долараў.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у студзені спрыялі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, павелічэнне кошту манетарнага золата, паступленне сродкаў ад продажу аблігацый Міністэрства фінансаў, намінаваных у замежнай валюце, а таксама купля замежнай валюты Нацбанкам на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы. Згодна з асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш за 7,3 млрд долараў.

Рэзервы знізяцца, але не крытычна, заявіў старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаур на брыфінгу ў сераду. Такім чынам золатавалютныя рэзервы ў Беларусі ў 2020 годзе могуць знізіцца, але застануцца вышэйшыя за прагноз у 7,3 млрд долараў. Галоўны банкір адзначыў, што праўленне рэгулятара прадугледзела ў сваіх прагнозах ніжэйшы ўзровень золатавалютных рэзерваў. «Але гэта не значыць, што ён будзе такі. Так, хутчэй за ўсё, стане меншы, чым на пачатак года. Але ён будзе бліжэйшы да той лічбы, якую мы маем цяпер (каля 9 млрд долараў), чым да той, якую заклалі ў кансерватыўным сцэнарыі (7,3 млрд долараў)», — сказаў Павел Калаур.

Ён падкрэсліў, што ў мэтах забеспячэння ўстойлівасці знешняга доўгу і выканання адпаведных абавязацельстваў было вырашана прытрымлівацца аптымальных аб'ёмаў золатавалютных рэзерваў і не спрабаваць любой цаной давесці іх да пакрыцця трохмесячнага імпарту. «Калі сітуацыя палепшыцца, мы, безумоўна, будзем імкнуцца да таго. А з улікам сённяшняй сітуацыі аптымальны аб'ём пакрыцця імпарту — 2,5 месяца», — дадаў старшыня праўлення.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Золатавалютныя рэзервы дасягнулі 9,2 млрд долараў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.

Спорт

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

Сядзячы спосаб жыцця i нiзкi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе.

Грамадства

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

У Беларусі з моманту выяўлення першага выпадку COVID-19 зарэгістравана 351 інфікаваных.