Вы тут

Рэзервы краіны больш за 7,2 млрд долараў


Золатавалютныя рэзервы Беларусі, падлічаныя ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду, на 1 кастрычніка склалі 7,267 млрд долараў у эквіваленце, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка.


За верасень рэзервы выраслі на 273,1 млн долараў (на 3,9%) пасля росту ў жніўні на 328,8 млн долараў (на 4,9%). За студзень—верасень гэтага года прырост рэзерваў склаў 2 339,5 млн долараў (47,5%). Павелічэнню міжнародных рэзервовых актываў у верасні спрыяла паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку за кошт сродкаў дзяржаўнага фінансавага крэдыту ўрада Расійскай Федэрацыі і збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Станоўчы ўплыў на рост рэзерваў таксама аказала павелічэнне кошту манетарнага золата і паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам аблігацый, намінаваных у замежнай валюце. Урадам і Нацыянальным банкам у верасні выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 450 млн долараў.

У 2016 годзе золатавалютныя рэзервы Беларусі ў міжнародным вызначэнні павялічыліся на 751 млн долараў, ці на 18%, да 4,927 млрд долараў (у эквіваленце) на 1 студзеня 2017 года. Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год прадугледжаны рост золатавалютных рэзерваў не менш як на 500 млн долараў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».