Вы тут

У Віцебску да Дня ўсіх закаханых паказалі праграму для дарослых


У Дзень святога Валянціна гледачам ва ўзросце да 16-ці уваход у віцебскі тэатр «Лялька» быў забаронены. Тут прадстаўлялі адмысловую праграму — для дарослых і закаханых. Перад спектаклем пра лёс знакамітага земляка Марка Шагала «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» і ў антракце публіцы прапанавалі шэраг забаў. 


Напрыклад, усіх ахвотных запрасілі на майстар-клас па аргенцінскім танга, правялі некалькі віктарын, творчых выпрабаванняў і конкурсаў, таксама для гледачоў працавала «Пошта сімпатый», дзе пакідалі і атрымлівалі «валянцінкі» з прызнаннямі. У фае дзейнічала выстава карцін некалькіх мастакоў, аб’яднаных адной тэмай — каханнем з вялікай літары...А яшчэ за каханне, шчырасць пачуццяў і сямейнае шчасце ў гасцінных лялечнікаў можна было выпіць трохі віна, закусіўшы цукеркамі.. 

Разам з прафесійнымі артыстамі ў імпрэзе бралі ўдзел навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага каледжу культуры і мастацтва. Як адзначыў дырэктар тэатра Аляксандр Грыгор’еў, падобныя мерапрыемствы для «Лялькі» сталі ўжо добрай традыцыяй, квіткі на іх раскупляюць, бы гарачыя піражкі, нягледзячы нават на параўнальна высокі кошт білетаў.

Нязменны мастацкі кіраўнік «Лялькі» Віктар Клімчук зазначыў: ён вельмі рады, што колішнія маленькія гледачы цяпер прыходзяць у тэатр на мерапрыемствы для дарослых, прычым з асаблівым інтарэсам — на прэм’еры. 

Між іншым, для дарослых у рэпертуары некалькі спектакляў на любы густ: «Ладдзя роспачы» па аднайменным творы Уладзіміра Караткевіча, «Спакуса» паводле аповесці Антона Чэхава «Чорны манах», «Загубленая душа, або пакаранне грэшніка» (па адным з сюжэтаў кнігі «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага), ёсць нават спектакль «Дэкамерон». 

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.