Вы тут

Як павысіць турыстычную прывабнасць Нарачанскага краю?


Як павысіць турыстычную прывабнасць Нарачанскага краю? Пра гэта ішла размова на выязным пасяджэнні абласнога Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў вёсцы Камарова Мядзельскага раёна.


На долю санаторна-курортных устаноў у раёне прыпадае больш за 87 працэнтаў ад агульнага экспарту паслуг. Для гасцей адкрыты 97 аб'ектаў аграрнага і экалагічнага турызму, 50 пунктаў грамадскага харчавання, 15 турыстычных і адна стаянка для кемпінгу. Пачынае развівацца арганічнае земляробства, выпускаецца экалагічна чыстая прадукцыя. Па меркаванні старшыні раённага Савета па развіцці прадпрымальніцтва Аляксандра Бразоўскага, неабходна актыўней прыцягваць інвестыцыі ў турыстычную сферу, забяспечваць гасцей не толькі турыстычнымі паслугамі, але і паслугамі гандлю, грамадскага харчавання, паляпшаць інфраструктуру, павялічваць экспарт паслуг. І, бясспрэчна, больш увагі ўдзяляць рэкламе, інфармацыйнаму прасоўванню магчымасцяў турыстычнай галіны.

Удзельнікі пасяджэння выказвалі таксама прапановы па стварэнні агульнага брэнду рэгіёна. Да канца года плануецца стварыць абласны інфармацыйна-турыстычны цэнтр, які будзе даваць уяўленне аб турыстычным патэнцыяле Міншчыны, у тым ліку і прамысловым, паведаміў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Мікалай Рагашчук.

Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача ў 2025 годзе дасягнуць 100 мільярдаў долараў унутранага валавога прадукту, нагадаў ён. Турыстычны патэнцыял павінен «крочыць» у кантэксце сацыяльна-эканамічнага развіцця, што дазволіць забяспечыць людзей працоўнымі месцамі, дастойнымі заробкамі, павысіць іх дабрабыт. Прыклад таму — бізнес-інкубатар «Камарова». У вёску ў мінулым годзе пераехалі чатыры чалавекі з Мінска, збіраюцца на малую радзіму яшчэ некалькі сем'яў. І гэта зразумела: для людзей тут ёсць работа, адкрытыя пякарня, сыраварня, піваварня. Тут збіраюцца зарэгістраваць франшызу — хлеб па камароўскіх рэцэптах маюць намер пячы ў суседніх раёнах Гродзенскай вобласці. У планах — адкрыць школу бізнесу для жанчын. Бізнес-інкубатар мае на мэце падрыхтоўку кадраў для сельскай мясцовасці, а значыць, і развіццё тэрыторый — для таго каб узровень жыцця ў невялікіх населеных пунктах не адрозніваўся ад гарадскога.

Акрамя таго, прагучала прапанова прадаваць нявыкарыстаныя будынкі не па камерцыйных цэнах, а за адну базавую велічыню пры ўмове стварэння ўладальнікам новых рабочых месцаў. Падтрымалі прысутныя і ідэю ўключэння Мядзельскага раёна ў зону спрошчанага візавага рэжыму.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Бязмежны патэнцыял Нарачанскага краю

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.