Вы тут

Краіне не хапае інспекцыі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны


Такіх, як, напрыклад, Дзяржінспекцыя па ахове расліннага і жывёльнага свету. Пра гэта заявіў кандыдат гістарычных навук намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім ЛАКІЗА падчас круглага стала, прысвечанага беларускай археалогіі, які праходзіў у рэдакцыі газеты «Звязда».


Ён прывеў прыклад рэканструкцыі Гальшанскага замка, калі заказчык і арганізацыя, якая адказвае за правядзенне аўтарскага нагляду, не выканалі дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, Кодэкса аб культуры. Як вынік — часткова разбураны і пашкоджаны бульдозерам пахаванні XІІІ—XІV стагоддзяў. «Мы за ўласна інстытуцкія грошы адправілі людзей для правядзення выратавальных даследаванняў, хоць гэта была задача заказчыка», — праінфармаваў даследчык. Ён упэўнены, што да пачатку правядзення земляных работ па добраўпарадкаванні ў Гальшанах заказчыку належала звярнуцца ў Інстытут гісторыі і правесці археалагічную экспертызу зоны новабудоўлі, а пры неабходнасці і патрэбныя археалагічныя даследаванні.

Прадстаўнік інстытута падкрэсліў, што ёсць пэўныя нарматыўна-прававыя акты, якія абавязваюць заказчыка ажыццяўляць і выконваць меры па ахове археалагічнай і гісторыка-культурнай спадчыны. Калі адбываюцца буйныя будаўнічыя ці іншыя работы, археолагі павінны ажыццявіць археалагічную экспертызу і выратавальныя археалагічныя даследаванні.

Па словах Вадзіма Лакізы, арганізацыі павінны больш узаемадзейнічаць. «Напрыклад, яшчэ на стадыі распрацоўкі горадабудаўнічых праектаў у праектных арганізацыях няма спецыялістаў, якія ведаюць, што такое культурны пласт, яны незнаёмы з гістарычнымі крыніцамі. Чаму б да гэтай справы ўжо на этапе праектавання не далучаць археолагаў?»

Важна, на думку навукоўцы, каб нарматыўна-прававыя заканадаўчыя акты выконваліся ўсімі міністэрствамі і ведамствамі і мясцовымі органамі ўлады. «Але хто гэта будзе кантраляваць? — задаецца пытаннем Лакіза. — Нам не хапае інспекцыі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны — аналагічнай па фунцыях з Дзяржінспекцыяй па ахове расліннага і жывёльнага свету».

Начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Хвір дадала, што, напрыклад, у Літве існуе такі орган — дэпартамент па ахове культурна-гістарычнай спадчыны, і там працуе 68 чалавек. Гэта на маленькую Літву.

 

Прэв'ю: Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.