Вы тут

У Сюн’ане знайшлі 8 старажытных гарадоў


У новым раёне Сюн’ань, што ў правінцыі Хэбэй (Паўночны Кітай), былі выяўлены руіны васьмі старажытных гарадоў, якія існавалі больш за 2 тысячы гадоў таму. Гэта сведчыць аб тым, што Сюн’ань — кітайскі «горад будучыні» — можа пахваліцца доўгай гісторыяй, паведамілі мясцовыя археолагі, перадае «Сіньхуа».


На тэрыторыі аднаго з археалагічных участкаў — Наньян — былі выяўлены руіны двух мястэчкаў, якія адносяцца да перыяду Чжаньга (Ваюючых царстваў, 475 — 221 гг. да н.э. э.). Гэта самыя старажытныя руіны, выяўленыя на гэты момант у новым раёне Сюн’ань.

Руіны Наньян і прылеглыя да іх раёны займаюць плошчу каля 18 кв. км, а гісторыя культурных рэліквій, выяўленых там, налічвае амаль 3 тысячы гадоў, пачынаючы з эпохі неаліту і заканчваючы дынастыямі Сун (960–1279 гг.) і Цзінь (1115–1234 гг.).

Сюн’ань быў названы ў гонар двух паветаў Сюнсянь і Аньсінь, дзе былі знойдзены руіны двух гарадоў. Старажытны горад Сюнчжоў у павеце Сюнсянь быў узведзены ў перыяд эпохі Пяці дынастый і дзесяці царстваў (907–979 гг.), ад яго да гэтага часу захавалася некалькі ўчасткаў гарадскіх сцен. Старажытны горад Аньчжоў, які ўзнік у часы дынастыі Сун (960-1279 гг.), размяшчаўся на тэрыторыі павета Аньсінь, ад яго таксама захаваліся гарадскія сцены вышынёй ад 1,5 да двух метраў і даўжынёй да трох кіламетраў.

У красавіку 2017 года Кітай аб’явіў аб плане стварэння новага раёна Сюн’ань, які ўключае паветы Жунчэн, Аньсінь і Сюнсянь, а таксама некаторыя прылеглыя раёны правінцыі Хэбэй. У маі таго ж года група археолагаў прыступіла да работы па дбайным даследаванні культурных рэліквій на тэрыторыі плошчай 1770 кв. км.

На сённяшні дзень яны правялі раскопкі на тэрыторыі плошчай 20 тысяч кв. м і выявілі больш за 4.000 культурных рэліквій, у тым ліку бронзавыя, нефрытавыя, керамічныя і фарфоравыя вырабы, а таксама ідэнтыфікавалі 263 нерухомыя культурныя помнікі.

Па словах кіраўніка групы археолагаў з Інстытута культурных рэліквій і археалогіі правінцыі Хэбэй Лэй Цзяньхун, хоць Сюн’ань вядомы як «горад будучыні», які будуецца, знаходкі паказалі, што ён не з’яўляецца «чыстым лістом паперы». «Гэты раён можа пахваліцца доўгай гісторыяй і багатай культурай», — растлумачыў ён.

Намеснік дырэктара Інстытута паглыбленага вывучэння культуры Яньчжаа Хэбэйскага ўніверсітэта Сун Шаацзюнь адзначыў, што гэтае адкрыццё з’яўляецца сведчаннем інтэграцыі і абмену паміж рознымі культурамі ў Сюн’ане.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.