Вы тут

Мокры снег разгуляецца. А бліжэй да выхадных будзе чарговая адліга


Зноў сіноптыкі абяцаюць няўстойлівае надвор'е з тэмпературным фонам на 4—8 градусаў вышэйшым за кліматычную норму. У сярэдзіне тыдня магутны цыклон прынясе слату і непагадзь, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


rabochy-put.ru

Калі заўтра раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца невялікі дожджык, то бліжэй да сярэдзіны дня ў асобных раёнах прагназуюцца ўжо моцныя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад 3 марозу да 3 цяпла. Няўтульнае надвор'е застанецца ў нас і ў чацвер. У гэты дзень часам чакаюцца ападкі, у асноўным мокры снег, уначы і раніцай у асобных раёнах будуць моцныя ападкі і наліпанне мокрага снегу. На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да 2 цяпла.

Удзень прагназуецца ад 2 марозу да плюс 4 градусаў.

Мокры снег з дажджом будуць чаргавацца і на працягу сутак у пятніцу. Месцамі чакаюцца туман і слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да 2 цяпла, а ўдзень — ад 2 марозу да 5 градусаў цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у выхадныя дні надвор'е будуць вызначаць франтальныя раздзелы і цёплыя паветраныя масы атлантычнага паходжання. Так, у суботу ўначы месцамі, раніцай і ўдзень — на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У асобных раёнах чакаецца туман, уначы слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла, удзень — ад нуля да плюс 7 градусаў. У нядзелю надвор'е абяцаюць як у пачатку вясны. У другі дзень лютага ўначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Уначы месцамі будзе туман. Тэмпература паветра ўначы — ад нуля да плюс 5 градусаў, удзень — 2—8 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.

Спорт

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

Сядзячы спосаб жыцця i нiзкi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе.

Грамадства

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

У Беларусі з моманту выяўлення першага выпадку COVID-19 зарэгістравана 351 інфікаваных.