Вы тут

​У музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ўшанавалі памяць ахвяр Халакосту


Мерапрыемствы, прымеркаваныя да 75-годдзя вызвалення вязняў нацысцкага лагера Асвенцым і дня памяці ахвяр Халакосту, учора адбыліся ў Беларусі і па ўсім свеце. Арганізатарамі аднаго з іх выступілі Міністэрства замежных спраў нашай краіны і музей гісторыі ВАВ.


Былая вязніца мінскага гета, старшыня дабрачыннага грамадскага аб'яднання «Гілф» Фрыда Рэйзман падчас цырымоніі запальвання свечак.

Учора, у 15-ю гадавіну абвяшчэння Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту, галоўнае знешнепалітычнае ведамства краіны разам з шэрагам пасольстваў, якія акрэдытаваны ў Мінску, ўпершыню зладзілі мерапрыемства ў такім фармаце, расказаў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас.

«Гэтае мерапрыемства не рытуальнае, яно мемарыяльнае, практычнае — памятаць пра тое, што чалавечнасць у сабе трэба захоўваць, гадаваць і ахоўваць кожны дзень, — падкрэсліў Андрэй Дапкюнас. — Мне здаецца, галоўны сэнс нашай памяці аб Халакосце — гэта наданне рэальнай сілы палітычнаму, маральнаму, чалавечаму закліку — «Ніколі болей».

Пра тое, што праявы антысемітызму знаходзяць месца і ў сучаснай сусветнай супольнасці і краіны павінны сумесна змагацца з імі, казалі ў сваіх прамовах Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы: Расіі — Дзмітрый Мезенцаў, Ізраіля — Алон Шогам, Германіі — Манфрэд Хутэрэр, Часовы павераны ў справах ЗША Джэніфер Мур.

«Апошнія некалькі гадоў у ЗША і іншых краінах свету існуе трывожная тэндэнцыя росту антысемітызму, — заявіла Джэніфер Мур. — Акрамя таго, мы назіраем размыванне паняцця Халакосту, таму так важна, што беларускі ўрад праводзіць падобныя мерапрыемствы».

На мемарыяльнай падзеі прысутнічалі прадстаўнікі іншых дыпламатычных місій, органаў улады, грамадскіх аб'яднанняў, парламентарыі, ветэраны, нашчадкі Праведнікаў свету. Падчас падзеі адбылася цырымонія ўзнагароджання дыпломам і медалём ад пасольства Ізраіля Праведніка свету з Беларусі.

З нагоды памятнай даты ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрыліся часовыя музейныя экспазіцыі «Аўшвіц», «Вайна. Халакост. Памяць без тэрміну даўніны», «Люстэрка пакаленняў», прысвечаныя лёсам ахвяр нацызму.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: Ніколі болей

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.