Вы тут

Тое, што нельга забыць... Помнікі ахварям Халакоста можна знайсці па ўсёй краіне


27 студзеня — Дзень памяці ахвяр Халакоста. У гэты дзень успамінаецца адна з найвялікшых трагедый Свету. На працягу 12 гадоў нацысты Германіі пры дапамозе калабарацыяністаў з розных краін, якія супрацоўнічалі з імі, рабілі спробы поўнасцю вынішчыць цэлую нацыю — яўрэяў. Іх падвяргалі масавым растрэлам, труцілі ў газавых камерах, даводзілі да знямогі на найцяжкіх працах, на іх праводзілі разнастайныя медыцынскія эксперыменты. Аднак нацысты не грэбавалі знішчаць і іншыя народнасці: цыган і славян.

У Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны ад рук нацыстаў і іх паслугачоў загінула 800 тысяч людзей яўрэйскай нацыянальнасці. Таму для беларусаў халакост — незагойная рана, сумны лёс і вогненная памяць. У кожным раёне, у былых мястэчках, сёлах і вялікіх гарадах ёсць магілы, у якіх спачываюць нявінныя ахвяры Халакоста. Сваю генацыдную палітыку нямецкія варвары распачалі з першых дзён акупацыі Беларусі. Яны стваралі лагеры для яўрэяў — гета, а потым расстрэльвалі або спальвалі, як гэта было ў Малым Трасцянцы пад Мінскам.

У гэтым невялікім журботным фотарэпартажы толькі малая доля тых фатаграфій, якія я рабіў у сваіх камандзіроўках и падарожжах на працягу трох дзясяткаў гадоў. Заўсёды знаходзіў час і магчымасць пабыць у месцах знішчэння і на магілах сваіх землякоў — ахвяр генацыду нацызму.


Магіла пад Навагрудкам.

Магіла ва ўрочышчы Барок пад Глыбокім.

Магіла ў вёсцы Ёды Браслаўскага раёна.

Месца знішчэння каля вёскі Вялікія Вераб’евічы Навагрудскі раён.

Помнік на месцы растрэлу ў Дзярэчыне.

Магіла пад Пінскам.

Месца растрэлу і помнік каля вёскі Шацк.

Помнік ў Дзяржынску.

Новы помнік у былым мястэчку Дараганава.

Новы помнік у Валожыне.

Месца растрэлу ў Капылі.

Вёска Пліса Глыбоцкі раён.

Гарадскі пасёлак Мір, адна з магіл Халакоста.

Вёска Ахоцічы Кіраўскага раёна — новы помнік.

Помнікі на яўрэйскіх могілках у Браславе.

Шыльда на помніку ў Кобрыне. Гэтае месца назаваюць «Далінай смерці».

Лагер смерці «Трасцянец» пад Мінскам.

«Яма» — мемарыяльная зона з помнікам у Мінску.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.