Вы тут

Лукашэнка накіраваў спачуванне Эрдагану ў сувязі з наступствамі землятрусу ў Турцыі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў спачуванне Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі і значнымі разбурэннямі ў выніку моцнага землятрусу ў правінцыі Элязыг. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з глыбокім болем і смуткам успрынялі гэтую вестку.

Аляксандр Лукашэнка таксама перадаў словы спачуванні і падтрымкі народу Турцыі, усім пацярпелым, родным і блізкім загінулых. Ён пажадаў жыхарам пацярпелага ад стыхіі рэгіёну хутчэйшага вяртання да звыклага жыцця.

Прэв'ю: IHA

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.