Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў спачуванне Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі і значнымі разбурэннямі ў выніку моцнага землятрусу [1] ў правінцыі Элязыг. Пра гэта БЕЛТА [2] паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з глыбокім болем і смуткам успрынялі гэтую вестку.
Аляксандр Лукашэнка таксама перадаў словы спачуванні і падтрымкі народу Турцыі, усім пацярпелым, родным і блізкім загінулых. Ён пажадаў жыхарам пацярпелага ад стыхіі рэгіёну хутчэйшага вяртання да звыклага жыцця.
Прэв'ю: IHA
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200125/1579945626-magutny-zemlyatrus-u-turcyi-zaginuli-19-chalavek
[2] http://www.belta.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/turcyya