Вы тут

Стала вядома, у што ператворыцца сталовая спартсменаў II Еўрапейскіх гульняў


Былы пункт харчавання атлетаў, пабудаваны ў Студэнцкай вёсцы, будзе выконваць спартыўную функцыю, піша агенцтва "Мінск-Навіны".


Сталовая спартсменаў II Еўрапейскіх гульняў, пабудаваная ў Студэнцкай вёсцы, ператворыцца ў спарткомплекс.

"На плошчы каля 7 тыс. м² запланавана абсталяванне сямі залаў: па два ўніверсальныя і харэаграфічныя, трэнажорная, для акрабатыкі і аэробікі. Акрамя гэтага, будзе памяшканне для правядзення канферэнцый і кафэ", - распавёў галоўны архітэктар УП "Мінскпраект" Уладзімір Архангельскі.

Паводле яго слоў, спецыялісты ўжо зрабілі новыя планіроўкі, таксама ёсць рашэнні па інтэр'ерах. Вядома, што спарткомплекс можа запрацаваць у сярэдзіне гэтага года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.