Вы тут

Аліса Селязнёва стала старшынёй Каардынацыйнага савета Студэнцкай вёскі


Трэцякурсніца МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ Аліса Селязнёва стала старшынёй Каардынацыйнага савета органаў студэнцкага самакіравання Студэнцкай вёскі. Дзяўчына цяпер з'яўляецца таксама намеснікам старшыні Каардынацыйнага савета Студэнцкага гарадка БДУ і старшынёй Студэнцкага савета інтэрната № 4 універсітэта.


Каардынацыйны савет Студэнцкай вёскі ўяўляе сабой дарадчы, калегіяльны орган студэнцкіх саветаў інтэрнатаў БДУ, БДПУ імя Максіма Танка, БДМУ, МДЛУ і БДУІР. Грамадская арганізацыя ахоплівае дзевяць інтэрнатаў комплексу «Студэнцкая вёска». У цэнтры яе ўвагі знаходзіцца ідэалагічная і выхаваўчая работа са студэнтамі, якія пражываюць на тэрыторыі комплексу.

Зацвярджэнне новага савета і абранне яго старшыні ажыццяўляюцца штогод шляхам адкрытага галасавання на выбарчым сходзе.

Загаловак у газеце: Ведаеце, як яе завуць?

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.