Вы тут

Кобрынскае "Палессе" пабудавала завод у Турцыі


У турэцкім горадзе Сіноп адкрыўся завод сумеснага турэцка-беларускага прадпрыемства па выпуску пластмасавых цацак Polesie TR. Пра гэта паведамляе vb.by са спасылкай на сайт "ПП Палессе".


Новае прадпрыемства размясцілася на плошчы 16 тыс. м². У вытворчым цэху зманціравана і запушчана сучаснае абсталяванне, арганізавана зборачная вытворчасць, склады паўфабрыкатаў і гатовай прадукцыі. Першая прадукцыя сертыфікавана і ўжо адгружана спажыўцам. Калектыў новага прадпрыемства налічвае 157 чалавек.

Дзіцячыя цацкі пад гандлёвай маркай “Палессе” вядомыя пакупнікам у 72 краінах свету. Новае прадпрыемства дасць магчымасць пазнаёміць з прадукцыяй фабрыкі “Палессе” маленькіх спажыўцоў у тых краінах, дзе раней пастаўкі былі абцяжараныя з-за складанай лагістыкі. У будучыні Кобрынскае прадпрыемства мае намер развіваць асартымент і пашыраць прысутнасць на міжнародных рынках, у першую чаргу ў краінах паўднёвай Еўропы, Афрыкі, Блізкага Усходу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.