У турэцкім горадзе Сіноп адкрыўся завод сумеснага турэцка-беларускага прадпрыемства па выпуску пластмасавых цацак Polesie TR. Пра гэта паведамляе vb.by [1] са спасылкай на сайт "ПП Палессе".
Новае прадпрыемства размясцілася на плошчы 16 тыс. м². У вытворчым цэху зманціравана і запушчана сучаснае абсталяванне, арганізавана зборачная вытворчасць, склады паўфабрыкатаў і гатовай прадукцыі. Першая прадукцыя сертыфікавана і ўжо адгружана спажыўцам. Калектыў новага прадпрыемства налічвае 157 чалавек.
Дзіцячыя цацкі пад гандлёвай маркай “Палессе” вядомыя пакупнікам у 72 краінах свету. Новае прадпрыемства дасць магчымасць пазнаёміць з прадукцыяй фабрыкі “Палессе” маленькіх спажыўцоў у тых краінах, дзе раней пастаўкі былі абцяжараныя з-за складанай лагістыкі. У будучыні Кобрынскае прадпрыемства мае намер развіваць асартымент і пашыраць прысутнасць на міжнародных рынках, у першую чаргу ў краінах паўднёвай Еўропы, Афрыкі, Блізкага Усходу.
Спасылкі
[1] https://vb.by/econom/business/kobrinskoe-polese-postroilo-zavod-v-turcii.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/palesse
[3] https://zviazda.by/be/tags/cacki
[4] https://zviazda.by/be/tags/turcyya