Вы тут

Загадчык крамы прысвоіў 8 пар абутку і скраў грошы з касы


Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ўстанавілі асобы работнікаў крамы, якія прысвойвалі сабе тавар і здзяйснялі крадзеж з касы, паведамілі ва УУС Мінгарвыканкама.

Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ўстанавілі асобы работнікаў крамы, якія прысвойвалі сабе тавар і здзяйснялі крадзежы з касы.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, падчас інвентарызацыі ў адной з крамаў абутку Першамайскага раёна сталіцы была выяўленая нястача каля 3700 рублёў і 14 пар абутку. Аператыўнікі высветлілі, што буйную суму з касы скраў загадчык магазіна, які працуе на пасадзе з 2015 года. Таксама было ўстаноўлена, што мужчына прысвоіў сабе 8 пар абутку на суму 2250 рублёў. Раней 34-гадовы мужчына да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Ён растлумачыў праваахоўнікам, што здзейсніў крадзеж грашовых сродкаў для асабістых патрэб -- збіраўся пагасіць крэдыт у банку, які браў на куплю аўтамабіля.

Яшчэ 6 пар абутку на суму каля 880 рублёў прысвоіла сабе прадавец гэтай жа крамы. Жанчына раней таксама да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася. Аператыўнікам яна патлумачыла, што абутак брала для сябе, сваёй мамы і дочкі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: chita.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра стасункі, армію і падарункі.

Грамадства

Вайна пакінула яму жыццё, але забрала блізкіх. Завіталі да клічаўскага ветэрана вайны Міхаіла Фельдмана

Вайна пакінула яму жыццё, але забрала блізкіх. Завіталі да клічаўскага ветэрана вайны Міхаіла Фельдмана

Нягледзячы на свае 96, Міхаіл Фельдман выглядае на зайздрасць бадзёрым і маладжавым. 

Грамадства

Прыёмная кампанія: да чаго рыхтавацца?

Прыёмная кампанія: да чаго рыхтавацца?

Зроблены першы крок да аб'яднання экзаменаў.