Вы тут

Мужчына хацеў прытуліць кацяня, але замест гэтага скраў кашалёк


У Пінскі ГАУС паступіла паведамленне ад мясцовай жыхаркі аб тым, што з яе сумкі, якая знаходзілася ў салоне аўтамабіля, прапаў кашалёк, пішуць на сайце МУС.


Напярэдадні пацярпелая разам са сваёй сяброўкай, з'яўляючыся членамі адной з дабрачыннай арганізацыі па аказанні дапамогі жывёлам, сустрэліся з невядомым мужчынам, які быў гатовы даць прытулак бяздомнага кацяняці. Пасля чаго дзяўчаты падвезлі спагадлівага чалавека.

Праз гадзіну пінчанка выявіла, што з яе сумачкі, якая знаходзілася паміж пярэднімі сядзеннямі, знік кашалёк з грашыма ў суме каля 60 рублёў і дакументы.

Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку ўстаноўлена, што крадзеж здзейсніў раней судзімы мясцовы жыхар, 1983 года нараджэння.

Мужчына распавёў праваахоўнікам, што пры з'яўленні магчымасці завалодаць кашальком, не змог сабе адмовіць. Частку грашовых сродкаў ён выдаткаваў на ўласныя патрэбы.

Следчымі дадзена прававая ацэнка дзеянням фігуранта.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра стасункі, армію і падарункі.

Грамадства

Вайна пакінула яму жыццё, але забрала блізкіх. Завіталі да клічаўскага ветэрана вайны Міхаіла Фельдмана

Вайна пакінула яму жыццё, але забрала блізкіх. Завіталі да клічаўскага ветэрана вайны Міхаіла Фельдмана

Нягледзячы на свае 96, Міхаіл Фельдман выглядае на зайздрасць бадзёрым і маладжавым. 

Грамадства

Прыёмная кампанія: да чаго рыхтавацца?

Прыёмная кампанія: да чаго рыхтавацца?

Зроблены першы крок да аб'яднання экзаменаў.