Вы тут

Беларусь і Малдова перайшлі на бездазвольную сістэму перавозак


Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь праінфармавала Мінтранс аб уступленні ў сілу Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб міжнародных аўтамабільных перавозках ад 9 красавіка 1994 года.


Інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце Міністэрства транспарту і камунікацый.

Такім чынам, у адпаведнасці з Пратаколам, са студзеня 2020 г. перавозкі грузаў паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова (двухбаковыя перавозкі), транзітам праз іх тэрыторыі (транзітныя перавозкі), а таксама паміж пунктам, размешчаным на тэрыторыi аднаго Дагаворнага Боку, і пунктам на тэрыторыi трэцяй дзяржавы, і наадварот (перавозкі ў/з трэціх дзяржаў), а таксама нерэгулярныя перавозкі пасажыраў аўтобусамі паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова, або транзітам праз іх тэрыторыі ажыццяўляюцца без дазволаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: dilijansspb.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.