Вы тут

Адзначаецца рост грузаперавозак па чыгуначных маршрутах Кітай — Еўропа


Сёлета адзначаецца ўстойлівы рост аб’ёму грузаперавозак цягнікамі, якія курсуюць па маршрутах Кітай — Еўропа. Аб гэтым паведамілі ў карпарацыі China State Railway Group Co., Ltd, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле дадзеных карпарацыі, у студзені — маі колькасць адпраўленняў грузавых цягнікоў па маршрутах Кітай — Еўропа ўзрасла на 16 працэнтаў у гадавым вылічэнні — да 7126. За адпаведны перыяд гэтымі цягнікамі было перавезена 774 тысяч стандартных кантэйнераў (TEU) грузаў, што на 31 працэнт больш, чым за такі ж час летась.

У маі колькасць адпраўленняў грузавых цягнікоў Кітай — Еўропа вырасла на 13 працэнтаў у гадавым вылічэнні — да 1 515, а колькасць стандартных кантэйнераў, перавезеных гэтымі цягнікамі, склала 165 тысяч, што на 29 працэнтаў больш, чым годам раней.

Таксама паведамляецца, што адпаведныя чыгуначныя маршруты дасягнулі 213 гарадоў у 25 еўрапейскіх краінах.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.