Вы тут

Як будзе працаваць пошта ў пачатку студзеня


Прэс-служба РУП «Белпошта» паведаміла, як будуць працаваць паштовыя аддзяленні ў навагоднія і калядныя святы.


Так, 1, 2, 5 і 7 студзеня 2020 года працаваць будуць толькі дзяжурныя аб'екты паштовай сувязі. Усе, хто жадае дакладней даведацца аб рэжыме работы АПС, могуць патэлефанаваць у кантакт-цэнтр РУП «Белпошта» па нумары 154. Звесткі таксама можна ўдакладніць на сайце РУП «Белпошта» ў раздзеле «Навіны кампаніі».

Нагадаем, што ў Беларусі 31 снежня з'яўляецца рабочым днём. 1 студзеня — а з гэтага года і 2 студзеня — выхадныя. Таксама нас чакаюць тры выхадныя дні на праваслаўныя Каляды: 5, 6, і 7 студзеня. За панядзелак, 6 студзеня, беларусы адпрацуюць у суботу, 4 студзеня.

Святлана БУСЬКО

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.

Культура

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Працягваем публікаваць урыўкі з кнігі.