Вы тут

Зацверджаны намеснікі старшынь пастаянных камісій Савета Рэспублікі


Учора завяршыла работу першая сесія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Парадак дня быў даволі насычаны ў арганізацыйным плане. На апошнім пасяджэнні сенатары зацвердзілі намеснікаў старшынь пастаянных камісій Савета Рэспублікі.


У час зацвярджэння складу Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі спікер верхняй палаты парламента Наталля Качанава адзначыла, што сёння надзвычай важна акцэнтаваць работу дэпутатаў Саветаў усіх узроўняў, а іх у краіне 18 100, на вырашэнні злабадзённых задач і праблем. Бо дэпутацкі корпус — гэта сур'ёзная сіла. У сваю чаргу членам Савета Рэспублікі давядзецца больш актыўна ўзаемадзейнічаць з органамі мясцовай улады.

Пачатак дзейнасці Савета Рэспублікі сёмага склікання быў азнаменаваны важнымі міжнароднымі перагаворамі на азіяцкім напрамку. Наталля Качанава сустрэлася з парламенцкай дэлегацыяй В'етнама, абмеркавала з паслом КНР у Беларусі ход далейшага развіцця двухбаковых адносін, у прыватнасці, міжпарламенцкіх сувязяў. Працягам гэтай работы можна лічыць вырашэнне пытання аб прадстаўніцтве членаў Савета Рэспублікі ў Нацыянальнай групе нашай краіны ў Міжпарламенцкім саюзе. Па словах дакладчыка старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргея Рачкова, Міжпарламенцкі саюз з'яўляецца ўплывовай сусветнай арганізацыяй парламентаў суверэнных дзяржаў. Сёння ў саюз уваходзяць парламенты 179 дзяржаў.

Выбарамі намеснікаў старшынь пастаянных камісій і вырашэннем шэрагу іншых арганізацыйных пытанняў фактычна завяршылася фарміраванне структуры Савета Рэспублікі. Наперадзе важныя справы.

Леанід ТУГАРЫН

Прэв'ю: belta.by

Загаловак у газеце: Наперадзе важныя справы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.