Вы тут

Савет Рэспублікі прыняў заяву


Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняў заяву ў сувязі з прыняццем рэзалюцыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.


«Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь рашуча асуджае прыняцце Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы (ПАСЕ) ангажаванай рэзалюцыі „Прававыя і праваабарончыя аспекты агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны“ і ўключэнне ў яе неабгрунтаваных абвінавачванняў у адрас Беларусі, — гаворыцца ў заяве. — Катэгарычна не прымаем гэтыя абвінавачванні. Рэзалюцыя цалкам скажае сутнасць канфлікту ва Украіне і ўводзіць міжнародную супольнасць у зман ў дачыненні да роляў уцягнутых у яго бакоў».

Беларусь і яе народ, якія на працягу сваёй гісторыі знаходзіліся ў эпіцэнтры спусташальных войнаў, якія сеялі смерць, пакуты і разбурэнні, як ніхто іншы ведаюць цану міру, падкрэслілі ў Савеце Рэспублікі.«Наша краіна была і з’яўляецца міралюбівай дзяржавай, развівае дружалюбныя адносіны з усімі краінамі і народамі. Гэта імкненне пацверджана, сярод іншага, канкрэтнымі ініцыятывамі Беларусі і яе ўклад у падтрыманне міру і бяспекі, — адзначаецца ў дакуменце. — Рэзалюцыя ПАСЕ бессаромна замоўчвае факты бясконцых паставак краінамі калектыўнага Захаду на тэрыторыю Украіны цяжкага ўзбраення і смяротнай зброі, у тым ліку забароненага да ўжывання адпаведнымі нормамі міжнароднага права. Гэты дакумент нікчэмны па сваёй сутнасці, паколькі не ўтрымлівае спробаў пошуку рашэнняў для ўрэгулявання канфлікту ва Украіне, не заклікае да актывізацыі палітыка-дыпламатычных намаганняў у мэтах хутчэйшага дасягнення міру».

«Члены Прэзідыума з заклапочанасцю адзначаюць тое, як ПАСЕ ўсё больш ператвараецца з пляцоўкі міжпарламенцкага супрацоўніцтва ў палітычны інструмент, які стварае новыя раздзяляльныя бар’еры і паглыбляе крызіс даверу ў міждзяржаўных адносінах. Сёння, калі свет сутыкаецца з новымі выклікамі і пагрозамі, асабліва ў сферы міжнароднай бяспекі, роля і адказнасць парламентарыяў кратна ўзрастаюць», — гаворыцца ў заяве.

Савет Рэспублікі заклікае міжнародныя парламенцкія структуры адмовіцца ад дэструктыўных ініцыятыў, засяродзіць свае намаганні на заахвочванні раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага міжпарламенцкага дыялогу ў мэтах дээскалацыі міжнароднай напружанасці і садзейнічання дасягненню міру і згоды ў міжнародных адносінах на карысць будучага ўсяго чалавецтва.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.