Вы тут

На АЭС пачалі гарачую абкатку рэактара


Гэта самы маштабны этап пусканаладачных работ перад фізічным пускам рэактарнай устаноўкі. Тэхналагічны працэс, распачаты на першым энергаблоку беларускай АЭС, імітуе сапраўдную работу. Толькі замест цеплавыдзяляльных зборак у рэактар загружаны іх імітатары.


Фота БелТА.

Падчас гарачай абкаткі спецыялісты правераць працаздольнасць асноўнага абсталявання энергаблока на адпаведнасць патрабаванням па эксплуатацыі і бяспецы. Апрабуюць таксама сістэмы аховы першага і другога контураў ад перавышэння ціску і правядуць іспыты работы галоўных цыркуляцыйных помпаў на халодных і гарачых параметрах рэактарнай устаноўкі.

У праграму іспытаў уваходзіць таксама праверка сістэмы электрасілкавання ўласных патрэб пры рэжымах перарывання і поўнага абясточвання энергаблока з мадэляваннем сітуацыі максімальнай праектнай аварыі.

— Мы выйшлі на фінішную прамую праграмы падрыхтоўкі энергаблока да фізічнага запуску, — паведамляе дырэктар праекта па стварэнні Беларускай АЭС інжынірынгавай кампаніі АСЭ Віталь ПАЛЯНІН. — Наступны этап пасля гарачай абкаткі — рэвізія асноўнага і дапаможнага абсталявання першага і другога контураў энергаблока.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.