Вы тут

Кітай сярод сусветных лідараў па колькасці атамных энергаблокаў


КНР займае другое месца ў свеце па колькасці атамных энергаблокаў (дзеючых і тых, што будуюцца). Аб гэтым сведчаць дадзеныя Кітайскай асацыяцыі ядзернай энергетыкі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У прыватнасці, у кантынентальнай частцы Кітая налічваецца 55 дзеючых атамных энергаблокаў сумарнай устаноўленай магутнасцю 57 млн. кВт і 24 энергаблока сумарнай устаноўленай магутнасцю 27,8 млн кВт, якія знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва, заявіў афіцыйны прадстаўнік Кітайскай асацыяцыі ядзернай энергетыкі Ван Бінхуа.

З 2021 года ў краіне было адобрана будаўніцтва 21 новага атамнага энергаблока. Такім чынам, у агляднай будучыні штогод будуць пачынаць будавацца ад шасці да васьмі такіх энергаблокаў. Чакаецца, што да 2035 года доля АЭС у выпрацоўцы электраэнергіі ў кантынентальнай частцы краіны складзе каля 10 працэнтаў, а да 2060-га падвысіцца да 18 працэнтаў, давёўшы сумарную вызначаную магутнасць дзеючых атамных энергаблокаў да 400 млн кВт, адзначыў Ван Бінхуа.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.