Гэтая гісторыя здарылася вечарам. Трое калег па працы, якія адпачывалі ў адным з бараў Смаргоні, вырашылі працягнуць стасункі ў коле знаёмых дзяўчат. Сустрэцца дамовіліся каля інтэрната, дзе пражываюць паненкі.
Калі мужчыны прыехалі да месца, сяброўкі яшчэ не выйшлі. Для аднаго з кавалераў ці то чаканне здалося занадта доўгім, ці то доза алкаголю апынулася залішняй. Аднак без тлумачэнняў ён нажом пачаў рэзаць колы аўтамабіляў, якія стаялі побач. Гэта ўбачылі мінакі і паведамілі ў міліцыю.
35-гадовага грамадзяніна Расіі, які пашкодзіў чатыры іншамаркі, затрымаў бліжэйшы нарад патрульна-паставой службы міліцыі, паведамілі ў МУС. Цяпер ён знаходзіцца ў ІЧУ. У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа, следчымі будзе дадзена прававая ацэнка яго дзеянням.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: abw.by
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.