Вы тут

Памёр трэнер па веславанні на байдарках і каноэ Пётр Яноўскі


На 86-м годзе жыцця памёр Пётр Фёдаравіч Яноўскі - савецкі і беларускі трэнер па веславанні на байдарках і каноэ, заслужаны трэнер БССР, Ганаровы грамадзянін горада Бабруйска, пішуць на сайце Спартыўная панарама.


Ён неаднаразова перамагаў на чэмпіянатах Беларусі ў розных відах спорту, быў прызёрам Спартакіяды народаў СССР і чэмпіянату Савецкага Саюза.

У 1967 году уладкаваўся на працу трэнерам па веславанні ў ДЮСШ № 1 горада Бабруйска.

З 1986 года працаваў на пасадзе трэнера-выкладчыка па веславанню на байдарках і каноэ ў Бабруйскім дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву.

Сярод яго выхаванцаў - знакамітыя беларускія весляры Аляксандр і Андрэй Багдановічы, Аляксандр Жукоўскі, Максім Пятроў.

Пётр Фёдаравіч быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, а таксама ордэнам Пашаны.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.