Вы тут

Пайшоў з жыцця апошні Герой Савецкага Саюза, які жыў у нашай краіне


У апошні дзень студзеня Іван Кустаў адзначыў свой 98-ы дзень нараджэння, прымаў віншаванні, а тут такая сумная навіна...


Іван Ільіч апошнім у Беларусі насіў гэтае высокае званне. А нарадзіўся будучы герой у звычайнай сялянскай сям'і на Свярдлоўшчыне. Дзяцінства, як і ў многіх людзей таго пакалення, было нялёгкае: трэба было працаваць не складаючы рук. Іван Кустаў паспяваў яшчэ і вучыцца: пасля заканчэння сельскай школы застаўся працаваць у родным калгасе.

Вялікую Айчынную вайну прайшоў пехацінцам. Вызваляў Украіну, Малдавію, Польшчу. Некалькі разоў быў паранены. Высокае званне Героя Савецкага Саюза Івану Ільічу было прысвоена за кіраванне боем у час кровапралітнага фарсіравання заходняга прытока Віслы — аднаго з самых цяжкіх баёў Вісла-Одэрскай аперацыі, падчас якога рота пад яго камандаваннем адбіла сем атак праціўніка. «За два дні баёў ротай пад камандаваннем капітана Івана Кустава было знішчана 210 і захоплена ў палон 25 гітлераўцаў», — сведчаць дакументы ваенных часоў. Івану Куставу тады быў усяго 21 год.

І ў мірны час Іван Ільіч заставаўся воінам-абаронцам: служыў Айчыне, вучыў маладых салдат, працаваў з моладдзю. Нават будучы на пенсіі палкоўнік у адстаўцы не знаходзіўся ўбаку ад таго, што адбывалася ў краіне.

Прэзідэнт Беларусі выказаў спачуванні родным Івана Кустава. «Сышоў з жыцця чалавек нязломнай волі і бязмежнай асабістай мужнасці, усё жыццё якога было найярчэйшым прыкладам служэння Радзіме, народу, вернасці высокім ідэалам і грамадзянскім каштоўнасцям, — гаворыцца ў паведамленні. — Мы страцілі найгоднейшага прадстаўніка легендарнага пакалення герояў-вызваліцеляў, сапраўднага сына сваёй Радзімы. Іван Ільіч сышоў у вечнасць, пакінуўшы яркі след не толькі ў сэрцах сваіх родных і блізкіх, але і ў гісторыі нашай краіны. Яго жыццёвы шлях — гэта сапраўдны прыклад і магутная духоўная апора для цяперашніх і наступных пакаленняў абаронцаў Айчыны. Светлая і добрая памяць аб сапраўдным чалавеку заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах».

Вераніка КАНЮТА

Загаловак у газеце: Развітанне з Героем

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.