Вы тут

У лютым наступнага года ў гандаль паступіць першы беларускі каньяк


А там, глядзіш, і да мясцовага віскі пару крокаў

Інфармацыя пра айчынны каньяк «пайшла ў народ» падчас правядзення другога Міжнароднага дэгустацыйнага конкурсу «Залаты келіх». Анансаваны на мерапрыемстве летась напой двухгадовай вытрымкі ўжо прайшоў экспертную дэгустацыю і досыць хутка паступіць у рознічны продаж.


На конкурсе амаль ва ўсіх намінацыях была прадстаўлена інавацыйная беларуская прадукцыя. Сярод яе ўзораў — айчынны гайст і фруктовая гарэлка. «Прарывам можна назваць вытворчасць айчыннага каньяку. Падкрэслю, што гэты напой у прамым сэнсе беларускі — сыравіна і тэхналогіі мясцовыя. Цыкл вытворчасці ад культывацыі вінаграднай лазы да разліву праходзіць у нашай краіне. Якасць беларускіх лікёра-гарэлачных вырабаў высока ацаніла экспертнае журы. У аснове гэтага ў тым ліку цеснае ўзаемадзеянне беларускай навукі і вытворцаў. Налета разлічваем здзівіць прафесійных дэгустатараў яшчэ адной навінкай — віскі прэміум-класа», — адзначыў начальнік аддзела тэхналогій алкагольнай і безалкагольнай прадукцыі НПЦ па харчаванні НАН Беларусі Аляксандр Пушкар.

Наш мясцовы каньяк мае тэрмін вытрымкі да трох гадоў, але захоўваюць яго не ў бочках. Ён настойваецца на дубовай дранцы. Тут ёсць свая рацыя: апошняя хутчэй аддае каньяку свой непаўторны вытанчаны смак. А бочак мы не робім, таму давялося б купляць іх за мяжой, і напой быў бы значна даражэйшы. Палескія вытворцы маюць 70 гектараў вінаграднікаў і ўласны яблыневы сад. Дарэчы, менавіта з яблыкаў тут робяць фруктовую гарэлку з французскай назвай кальвадос.

Міжнародны дэгустацыйны конкурс «Залаты келіх» праходзіць у Мінску другі раз. У ліку ўдзельнікаў — Беларусь, Італія, Кітай, Грузія і Малдова. Сярод прафесійных дэгустатараў быў нават пасол Ізраіля, якога прыемна здзівіла якасць нашай прадукцыі.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: lastmen.ru

Прэв'ю: lastmen.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як i калi прыняць спадчыну, атрымаць яе i захаваць?

Як i калi прыняць спадчыну, атрымаць яе i захаваць?

Карэспандэнту «Звязды» дапамагалi разбiрацца спецыялiсты.

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.