Вы тут

У Перу знайшлі больш за 140 новых гіганцкіх каменных малюнкаў


На плато Наска ў паўднёвай частцы Перу, дзе знаходзяцца самыя вядомыя ў свеце гіганцкія каменныя малюнкі, выяўлена 143 новых геогліфа, якія паказваюць людзей, жывёл і іншых жывых істот, разглядзець якія можна толькі з паветра, піша BBC.


Фота: універсітэт Ямагата

Сярод выяўленых малюнкаў ёсць выявы птушак, малпаў, рыб, змей, ліс, катоў і лам. Усе яны былі зробленыя шляхам выемкі верхняга пласта грунту - чорных камянёў, пад якімі знаходзіцца пласт светлага пяску. Яркі пясок прачэрчвае на цёмнай зямлі добра адрозныя лініі, аднак з часам большасць з іх таксама пацямнелі.

Той факт, што фігуры Наска адрозныя толькі з паветра, спарадзіў мноства тэорый аб іх паходжанні і прызначэнні, уключаючы самыя экзатычныя.

Памеры большасці знойдзеных малюнкаў складаюць ад пяці да 50 метраў, самы вялікі геогліф раскінуўся ў даўжыню больш чым на 100 метраў.

Адкрыццё зрабіла каманда навукоўцаў з Ямагацкаго універсітэта ў Японіі, вывучыўшы спадарожнікавыя здымкі і правёўшы падрабязную лазерную аэрафотаздымку гэтай мясцовасці, а па яе выніках - серыю палявых работ.

Адзін з малюнкаў быў заўважаны толькі у 2019 годзе, пры дапамозе штучнага інтэлекту, які склаў разам разрозненыя фрагменты ліній.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.