Вы тут

Лебедзеў: Выбарчая кампанія ў Беларусі прайшла дастойна


Кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі была арганізавана дастойна. Аб гэтым сёння журналістам заявіў кіраўнік місіі наглядальнікаў ад СНД Сяргей Лебедзеў, піша БЕЛТА.


"Кампанія была арганізавана добра, дастойна", - сказаў Сяргей Лебедзеў. Кіраўнік місіі адзначыў, што місія зафіксавала нязначную колькасць недахопаў, якія мелі тэхнічны характар. "Гэта адзінкавыя выпадкі не могуць паўплываць на вынікі галасавання", - падкрэсліў ён.

Місія СНД была самай шматлікай на парламенцкіх выбарах у Беларусі. У яе складзе было 475 прадстаўнікоў васьмі краін Садружнасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.