Начныя замаразкі і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 12 лістапада, паведамляе pogoda.by.
У аўторак будзе воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі чакаюцца туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні з пераходам на паўднёва-ўсходні, уначы слабы, удзень 4-9 м/с, з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4, пры праясненнях - 2-4 градусы марозу. Удзень будзе 6-12 градусаў цяпла.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.