Вы тут

Маладзёжны адукацыйны форум “Mass media weekend” упершыню пройдзе ў БДУ


Мерапрыемствы разлічаны на тры дні. Старт форуму будзе дадзены 4 лістапада на факультэце журналістыкі ўніверсітэта. Удзельнікамі падзей стануць каля 200 навучэнцаў школ, студэнтаў і пачынаючых журналістаў з усёй краіны. Для іх падрыхтаваны майстар-класы вядомых журналістаў, блогераў, а таксама розныя конкурсы.


Пра блогерства раскажуць аўтары спартыўных YouTube-каналаў  “Hodasevich-LIVE” Мікалай Хадасевіч і “ЧестнОК” Аляксандр Івулін. Абодва журналіста асвятляюць айчынныя футбольныя падзеі. Аўтары патлумачаць, чым адрозніваецца спартыўная журналістыка на тэлебачанні і YouTube, і навучаць майстэрству відэаздымкі, якое можа прыцягнуць дзясяткі тысяч праглядаў.

Крэатыўны менеджар кампаніі MediaCube, тэлевядучы, спартыўны каментатар Павел Кіслы выступіць з тэмай  “Чаму тлумачальная журналістыка — гэта тое, што дакладна трэба?”. Госць падзеліцца вопытам працы ў дадзеным жанры і парадамі па падачы падзей або фактаў непадрыхтаванаму чытачу на даступнай яму мове.

Акрамя таго, на майстар-класах “Прынцыпы стварэння чытэльнага інтэрв'ю" і "Відэа і тлумачальная журналістыка” слухачы даведаюцца аб тэхналогіях ператварэння ідэі ў журналісцкі матэрыял, спецыфіцы каманднай працы, а таксама аб асноўных правілах стварэння якаснага відэакантэнту.

Таксама форум уключае практычную частку. На працягу двух дзён у рамках квэста ўдзельнікам у складзе зборных трэба будзе напісаць тэксты, падрыхтаваць фота і відэа на тэму “75 гадоў факультэту журналістыкі БДУ”. Прафесійнае журы ацэніць працы ў намінацыях “Найлепшая каманда”, “Найлепшае фота", "Найлепшы тэкст” і “Найлепшае відэа”.

Канцэпцыю мерапрыемства распрацавалі студэнты факультэта журналістыкі БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: sputnik.by

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.