Вы тут

БДУ ў два разы палепшыў пазіцыі ў амерыканскім рэйтынгу “Найлепшыя ўніверсітэты свету”


Ён у два разы палепшыў сваю пазіцыю ў амерыканскім рэйтынгу “Best Global Universities” (BGU) і з'яўляецца адзінай айчыннай ВНУ, уключанай у дадзеную базу. Чарговы выпуск апублікаваны 23 кастрычніка.


Паводле яго вынікаў, БДУ размясціўся на 346 радку, падняўшыся на 351 пазіцыю ў параўнанні з леташнім паказчыкам, паведамілі ў прэс-службе ўніверсітэта. Сярод еўрапейскіх ВНУ БДУ займае 153 месца. Таксама ён уключаны ў прадметныя рэйтынгі па фізіцы і хіміі, дзе яму адведзены 129 і 553 пазіцыі адпаведна. Усяго BGU ацэньвае 1500 універсітэтаў з 81 краіны, што складае каля 5 парцэнтаў ад усіх існуючых 30 000 ВНУ свету.

Сярод краін СНД БДУ займае другое месца, саступіўшы толькі МДУ ім. М.В. Ламаносава (266). Адносна ўніверсітэтаў суседніх краін беларуская ВНУ з'яўляецца пятай пасля МДУ, Варшаўскага ўніверсітэта (286), Універсітэта Тарту (322) і Ягелонскага ўніверсітэта (343).

Узначалілі рэйтынг традыцыйна амерыканскія ВНУ: Гарвардскі ўніверсітэт, Масачусецкі інстытут тэхналогій і Стэнфардскі ўніверсітэт.

Неабходнай умовай уключэння ў рэйтынг з'яўляецца наяўнасць больш за 1500 публікацый у навукаметрычнай базе даных "Web of Science” за пяць гадоў. У бягучым выпуску прааналізаваны дадзеныя за 2013-2017 гады. Рэзкі рывок БДУ стаў магчымым дзякуючы павелічэнню колькасці артыкулаў вучоных БДУ, апублікаваных у міжнародных навуковых часопісах “Web of Science”. Гэтая лічба на дадзены момант роўная 3049 дакументам, што значна апярэджвае вынікі іншых беларускіх ВНУ. З прадстаўленай колькасці работ 123 трапілі ў адзін працэнт лепшых артыкулаў свету па колькасці цытавання. Дарэчы, трэцяя частка ўсіх беларускіх публікацый, уключаных у “Web of Science”, належыць навукоўцам БДУ.

Амерыканскі рэйтынг “Best Global Universities” складаецца на працягу 30 гадоў медыякампаніяй U.S. News & World Report. Да 2014 года ранжыраваліся толькі амерыканскія ВНУ. Пасля гэтага перыяду кампанія пашырыла геаграфію ўніверсітэтаў. На дадзены момант міжнародны глабальны рэйтынг уключае таксама 28 прадметных і пяць рэгіянальных пералікаў.

Усяго існуе больш за 20 разнастайных глабальных рэйтынгаў. БДУ ўдзельнічае ў рэйтынгах 12 агенцтваў. Дарэчы, у чэрвеньскай версіі QS БДУ размясціўся на 351 пазіцыі, што адпавядае ўваходжанню ў 1,5 працэнта найлепшых універсітэтаў свету.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: open4business.com.ua

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.