Вы тут

У Нацбанку пачала работу абноўленая экспазіцыя Музея грошай


19 кастрычніка — у дзень 25-годдзя з моманту заканадаўчага замацавання беларускага рубля ў якасці адзінага законнага плацежнага сродку краіны — у Нацыянальным банку пачала работу абноўленая экспазіцыя Музея грошай.


Яе першымі наведвальнікамі сталі навучэнцы 5 «А» класа сярэдняй школы № 9 горада Пінска, якія ў ліку іншых беларускіх школьнікаў адгукнуліся на прапанову Нацыянальнага банка запісаць відэавіншаванне да 25-годдзя беларускага рубля. Менавіта іх ролік у выніку аказаўся самы творчы і крэатыўны.

Перад экскурсіяй у абноўлены Музей грошай навучэнцы сустрэліся са старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Паўлам Калаурам, які паказаў дзецям свой рабочы кабінет, залу пасяджэнняў праўлення Нацыянальнага банка, расказаў пра тое, якія задачы вырашае сёння цэнтральны банк краіны і як прымаюцца самыя важныя рашэнні па грашова-крэдытнай палітыцы дзяржавы.

Затым пінскія школьнікі разам з кіраўніком Нацыянальнага банка наведалі абноўлены Музей грошай. Падчас экскурсіі вучні змаглі азнаёміцца са зборам унікальных экспанатаў, якія адлюстроўваюць гісторыю грашовага абарачэння, дзейнасці банкаўскіх і фінансавых устаноў на тэрыторыі Беларусі.

Экспазіцыя Музея грошай

Памяшканне незвычайнага музея складаецца з дзвюх зал. Першая зала знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй грошай на фоне станаўлення і развіцця крэдытных фінансавых устаноў на тэрыторыі Беларусі. Тут прадстаўлены грошы розных эпох, якія хадзілі на беларускіх землях, фінансавыя дакументы, што пацвярджаюць наяўнасць першых банкаўскіх устаноў на тэрыторыі краіны, матэрыялы па ашчаднай і страхавой справе, банкаўскай архітэктуры. У экспазіцыі можна азнаёміцца з гісторыяй станаўлення і развіцця Нацыянальнага банка як эмісійнага цэнтра, прыадкрыць заслону сакрэтнасці над працэсам распрацоўкі і стварэння наяўных грашовых знакаў нашай краіны, убачыць калекцыю рэдкіх памятных манет дзяржавы.

У другой зале прадстаўлены нумізматычныя матэрыялы, якія знаёмяць наведвальнікаў з гісторыяй грашовага абарачэння на беларускіх землях са старажытных часоў да нашых дзён. У наведвальнікаў ёсць магчымасць пазнаёміцца з калекцыяй антычных манет, арабскімі куфічнымі дырхамамі, манетамі Залатой Арды, пражскімі грошамі, рускімі капейкамі, убачыць саліды, адчаканеныя на брэсцкім манетным двары, сярэбраныя рублі і паўрубель перыяду НЭПа, а таксама палюбавацца завершанымі серыямі памятных манет, якія выпускаюцца Нацыянальным банкам.

Як яго наведаць

А зрабіць гэта можна толькі ў складзе арганізаванай групы ў суправаджэнні экскурсавода па папярэднім запісе. Групы колькасцю больш за 15 чалавек могуць быць падзеленыя на падгрупы. Наведванне музея бясплатнае. Для папярэдняга запісу трэба адправіць заяўку на электронны адрас musеum@nbrb.bу.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

«Разумныя» гарады. Як лiчбавiзацыя зменiць наша жыццё?

«Разумныя» гарады. Як лiчбавiзацыя зменiць наша жыццё?

Наступны этап — стварэнне разумных гарадоў.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.