Вы тут

Мінская міліцыя назвала маркі аўтамабіляў, якія больш за ўсё цікавяць злодзеяў


У тройку самых папулярных марак машын ўвайшлі ВАЗ (17%), Volkswagen (12%) і Audi (8%).


Паводле звестак галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС рэспублікі, значна радзей прыходзіцца шукаць Ford (6,4%), Opel (6%), Mersedes-Benz (5,2%). Ніводнай заявы не паступіла ад уладальнікаў Subaru, Scania, Saab, Porsche, Jeep Grand Cherokee, Dodge, Lancia. Цяжэй за ўсё шукаць машыны, якія не абсталяваны складанай сістэмай абароны і ідэнтыфікацыі - гэта BMW, Toyota і Lexus.

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі МУС Аляксей Малахаў адзначыў, што за 9 месяцаў гэтага года зарэгістравана 596 угонаў і крадзяжоў аўтатранспарту, знайшлі 552 аўтамабілі.

Прэв'ю: sozh.info

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Класiкаў трэба ведаць…, Быў бы араты, будзе й прыганяты, Па малiну…

Эканоміка

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

У бiзнес-колах Гродзеншчыны лiчаць, што меры па падтрымцы эканомiкi з'явiлiся своечасова.