Вы тут

Школа ў віцебскім мікрараёне Білева-2 гатовая на 70 %


Новая школа на 1020 вучняў у маладым мікрараёне Білева-2 у Віцебску гатовая на 70%, паведаміў БЕЛТА прараб Будаўнічага ўпраўлення №38 ААТ "Будтрэст №9" Аляксей Саладоўнікаў.


Будаўніцтва школы пачалося ў 2012 годзе, з-за праблем з фінансаваннем працы спыняліся. Зараз узвядзенне школы ідзе актыўна. Сёння на аб'екце працуюць каля 250 чалавек. У асноўным гэта работнікі віцебскага будтрэсту №9, таксама задзейнічаны спецыялісты падрадных арганізацый.

Начальнік будупраўлення № 38 Аляксандр Сіланцьеў адзначыў, што ў карпусы школы праведзены неабходныя камунікацыі, у лістападзе тут падключаць ацяпленне. "Цяпер унутры ідуць аддзелачныя працы, у некаторых блоках яны ўжо завершаны, таму да канца года плануем пачаць наладжваць абсталяванне, парты. Многія кабінеты ўжо гатовыя да гэтага", - адзначыў ён.

Да асноўных карпусоў школы прыбудоўваюць яшчэ адзін будынак. У ім будуць трэнажорная зала, два басейны (для малых на 10 м, для хлопчыкаў і дзяўчынак старэй - на 25 м) і зала для фітнесу. З будынкам школы басейн злучаць пераходнай галерэяй. Таксама ў школе будуць цір, вялікі спартыўны і гімнастычны залы. На вуліцы ўжо ўстаноўлены пляцоўкі для баскетбола, валейбола, бегавыя дарожкі, комплексы для заняткаў воркаўтам, вялікае і міні-футбольнае палі. Асвятленне на гэтых аб'ектах дасць магчымасць займацца не толькі днём.

Будаўнічыя работы ідуць такімі тэмпамі, каб 1 верасня 2020 года больш за 1 тыс. школьнікаў селі за парты. "У цяперашні час школа гатовая на 70%. У чэрвені наступнага года збіраемся яе перадаць заказчыку - УКБ горада Віцебска", - адзначыў Аляксей Саладоўнікаў.

У мікрараёне Білева пражываюць каля 40 тыс. чалавек. Штогод тут узводзяцца дамы. Будаўніцтва дзіцячых садкоў і школ застаецца актуальным пытанням для жыхароў.

Прэв'ю: http://vitebsk-region.gov.by

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.