Вы тут

Больш за 100 прадпрыемстваў з замежным капіталам зарэгістравана з пачатку года ў Гомельскай вобласці


Больш за 100 прадпрыемстваў з замежным капіталам зарэгістравана ад пачатку гэтага года ў Гомельскай вобласці, паведаміў старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей сёння ў час адкрыцця міжнароднага форуму "Бізнэс-дні ў Гомелі", перадае БелТА.


Губернатар адзначыў, што ў гэтым годзе ў рэгіёне зарэгістраваныя 24 сумесных і 79 замежных прадпрыемстваў. "Усяго ў нашай вобласці паспяхова працуюць больш за 300 прадпрыемстваў з замежным капіталам", - падкрэсліў ён.

Па словах кіраўніка вобласці, стварэнне максімальна свабодных, прадказальных, спрыяльных умоў і магчымасцяў для інвестараў з'яўляецца галоўным прыярытэтам і зместам рэгіянальнай інвестыцыйнай палітыкі. "Мы актыўна працуем па пошуку новых партнёраў і адкрыцци новых рынкаў, па ўдзелу ў рэалізацыі найбуйнейшых інтэграцыйных праектаў. Паслядоўна прыбіраем бар'еры на шляху развіцця гандлю і тэхналогій, руху інвестыцый і працоўнай сілы", - сказаў кіраўнік рэгіёну.

Для прыцягнення патэнцыйных інвестараў выкарыстоўваюцца як вядомыя формы, так і новыя спосабы прэзентацыі тэрыторыі. Адзін з іх - "Бізнэс-дні ў Гомелі". "Прынцыповае адрозненне гэтага мерапрыемства ад папулярных эканамічных форумаў у тым, што абмен інфармацыяй ідзе не толькі на агульных сесіях, але і ў фармаце асабістых перамоваў", - растлумачыў Генадзь Салавей.

Ён дадаў, што ў цяперашні час у інвестыцыйным каталогу вобласці больш за 100 праектаў.

Фота ў мініяцюры: belnovosti.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Вечарам прайсціся ўздоўж цэнтральнай вуліцы Першамайскай у Магілёве адно задавальненне.

Спорт

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Мама Бена — беларуска, тата — ураджэнец Ганы.

Эканоміка

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Адказ на гэта і іншыя пытанні — у гутарцы з Дзмітрыем Шаўчуком.