Вы тут

​Што можна прыгатаваць з курыных грудак


1. Узяць курыныя грудкі, злёгку адбіць, абмазаць сумессю мёду і маянэзу (прыкладна 2:1, мёду больш) і на тры гадзіны пакінуць. Потым запячы ў духоўцы да гатоўнасці.

2. Зноў жа ўзяць курыныя грудкі, дробна іх нарэзаць, дадаць туды пару лыжак маянэзу, спецыі і паставіць марынавацца ў халадзільнік хвілін на 30—40, а лепш на ноч. Потым лыжкай выкласці ў распалены алей гэтую масу а-ля катлеткі і абсмажыць з двух бакоў.

3. Курынае філе адбіць праз плёнку, паліць лімонным сокам, пасаліць, паперчыць або пасыпаць спецыямі (хто якія любіць), пакласці ў муку, у яйка, зноў у муку і на разагрэтую патэльню з алеем, смажыць на сярэднім агні нядоўга.

4. На змазаную алеем бляху выкласці грудкі, памазаць маянэзам, на кожную пакласці колца памідора і прыкрыць лустачкай сыру. Соль і спецыі на смак. Запякаць да гатоўнасці.

5.У грудках збоку прарэзаць нажом невялікія кішэнькі, пакласці ў кожную палосачку цвёрдага сыру. Пасаліць, паперчыць, абмакнуць ва ўзбітае яйка і паніровачныя сухары, абсмажыць на алеі.

6. Абсмажыць грудкі 5 хвілін у сваім соку, затым дадаць нарэзаныя кубікамі памідоры, потым абсмажаную асобна рэпчатую цыбулю, пасыпаць трохі хмелі-сунелі і папарыць хвілін 15. Затым дадаць здробнены часнок і нарэзанае зяленіва (кроп, кінзу), вытрымаць яшчэ хвілін 10 і гатова!

7. Грудкі парэзаць на невялікія квадраты (прыкладна палову грудкі адзін раз разрэзаць уздоўж і два разы ўпоперак), замарынаваць, напрыклад, у соевым соусе з лыжкай гарчыцы, пятрушкай і часнаком, а можна і проста выкарыстаць соль, спецыі для курыцы або праванскія травы і трохі воцату. Потым кавалачкі абмакнуць ва ўзбітае яйка, абкачаць у сухарах і хутка абсмажыць.

8. Грудкі нафаршыраваць сырам, пакласці ў форму, засыпаць рэзанымі памідорамі, кансерваванымі грыбамі, прыкрыць фольгай і выпякаць хвілін 30—40 пры тэмпературы 180—200 °C.

9. Парэзаць грудкі на кавалачкі, абсмажыць, дадаць ананасавы сок, трошкі патушыць, потым дадаць пару лыжак мукі, добра змешваючы, і крыху пазней дадаць кары. Ну і пасаліць трошкі, вядома.

10. Салата пікантная. Інгрэдыенты: зялёны гарошак 0,5 бляшанкі, марынаваныя агуркі 3-4 штукі (сярэдніх памераў), абсмажаныя шампіньёны (колькасць па жаданні), курыная грудка — 1 штука. Грудку адварыць, зняць скурку. Падзяліць рукамі на кавалачкі ўздоўж валокнаў. Астатнія інгрэдыенты пакрышыць, змяшаць, заправіць маянэзам або аліўкавым алеем па жаданні.

Загаловак у газеце: Хатняя энцыклапедыя

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з дачкой вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.