Вы тут

Праваслаўная кніжная выстаўка "Радасць слова" пройдзе 16-17 кастрычніка ў Мінску


Па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі ў Доме Масквы ў Мінску 16-17 кастрычніка будзе праходзіць праваслаўная кніжная выстаўка-форум "Радасць слова", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны партал БПЦ.


Будзе прадстаўлена экспазіцыя літаратуры, якая выпускаецца беларускімі і расійскімі праваслаўнымі выдавецтвамі. Плануецца правядзенне канферэнцыі на тэму "Подзвіг навамучанікаў", семінара, прысвечанага пытанням узаемадзеяння царкоўнай і дзяржаўнай бібліятэчных сістэм. У мерапрыемствах форуму прымуць удзел беларускія праваслаўныя пісьменнікі і пісьменнікі - лаўрэаты Патрыяршай літаратурнай прэміі імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія.

Акрамя таго, будзе арганізавана фотавыстаўка "Афон. 1000-годдзе прысутнасці рускага манаства на Святой гары". У экспазіцыю ўключаны 52 фатаграфіі, зробленыя ў XIX-ХХІ стагоддзях праваслаўным вучоным і фатографам, правадзейным тайным саветнікам Пятром Севасцьянавым і манахамі Рускага на Афоне Свята-Панцеляймонава манастыра Лявонціем і Генадзем, пецярбургскімі фатографамі Аляксандрам Кітаевым і Станіславам Чабуткіным, фатографам Сяргеем Уласавым.

Урачыстае адкрыццё выстаўкі-форуму "Радасць слова" 16 кастрычніка ўзначаляць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, старшыня Выдавецкага савета Рускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Калужскі і Бораўскі Клімент, старшыня Выдавецкага савета Беларускай праваслаўнай царквы епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел.

Правядзенне выстаўкі-форуму прызначана садзейнічаць духоўна-маральнай асвеце, умацаванню духоўных традыцый і папулярызацыі праваслаўнай літаратуры ў грамадстве. Гэта асветны праект Выдавецкага савета Рускай праваслаўнай царквы, які па благаславенні Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла рэалізуецца больш за восем гадоў у розных гарадах і краінах. Арганізатарамі выстаўкі з'яўляюцца Беларуская праваслаўная царква, Выдавецкі савет Рускай праваслаўнай царквы, асацыяцыя "Праваслаўная кніга", Дом Масквы ў Мінску пры падтрымцы Пасольства Расіі ў Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.