Вы тут

Школьнікаў запрашаюць да ўдзелу у анлайн-конкурсе "Бабёр—2019"


З 11 па 23 лістапада ў Беларусі пройдзе Міжнародны анлайн-конкурс па інфарматыцы і вылічальнай логіцы “Бабёр-2019”. Мерапрыемства праводзіцца з мэтай павышэння цікавасці з боку школьнікаў да інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій.


Нацыянальным каардынатарам конкурсу выступае Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Для ўдзелу неабходна вызначыць арганізатара ад навучальнай установы і да 31 кастрычнiка падаць электронную заяўку на колькасць удзельнікаў у аргкамітэт конкурсу.

Анлайн-спаборніцтвы будуць праводзіцца для пяці ўзроставых груп навучэнцаў: I-III класы; IV-V класы; VI-VII класы; VIII-IX класы і X-XI класы.

Удзельнікам конкурсу будуць прапанаваныя заданні, складзеныя на аснове міжнароднага банка задач, зацверджаных на штогадовай Міжнароднай канферэнцыі супольнасці BEBRAS. Заданні двух тыпаў: тэставыя з варыянтамі адказаў, з якіх трэба выбраць правільныя, і заданні, дзе патрабуецца ўвесці адказ у тэкставае поле. Працягласць раўнда спаборніцтва складае 40 хвілін.

Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені і дыпломамі абсалютнага пераможцы.

Удзел у мерапрыемстве бясплатны. З Палажэннем аб правядзенні Міжнароднага анлайн-конкурсу па інфарматыцы і вылічальнай логіцы  “Бабёр-2019” можна азнаёміцца ​​тут.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.