Вы тут

Новы конкурс!


«М»ы часта звяртаемся да гісторыі нашага часопіса: праглядваем, гартаем, перачытваем. Часта ўзгадваем гісторыю нашай літаратуры. Але гісторыю мае не толькі мастацтва. Ёсць гісторыя кулінарыі, моды, спорту. Ёсць гісторыя касметычных вырабаў. Чымсьці жа карысталіся нашы продкі (нават дзядулі і бабулі), пакуль крамы не былі застаўлены брэндавай прадукцыяй. Чым? Як? Напішыце невялічкі тэкст на тэму «Касметычныя лайфхакі мінулага» і да 18 кастрычніка дашліце на наш электронны адрас maladost@zviazda.by з пазнакай «На конкурс», абавязкова ўкажыце імя, імя па бацьку, прозвішча і ўзрост. Творы–пераможцы будуць надрукаваны на нашых старонках, а аўтары–пераможцы атрымаюць прызы.

Да конкурсных работ патрабаванняў мала: адпаведнасць тэме, адпаведнасць аб’ёму (2500–6500 знакаў), лёгкасць, крэатыўнасць і яркасць тэксту. Чакаем.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.