Вы тут

​У Магілёве прайшоў фестываль дранікаў


Пачаставацца самай вядомай бульбяной стравай на этна-хутары «Зялёны гай» падчас Drаnіkfеst арганізатары — Цэнтр гарадскіх ініцыятыў — запрашалі сёлета пяты раз. На свята смачнай ежы і добрага настрою штогод збіраецца некалькі тысяч гасцей.


Па духмяныя дранікі — бясплатныя — ствараліся чэргі, якім мог пазайздросціць любы супермаркет. Наплыў гасцей тлумачыцца не толькі смакавымі патрэбамі, але і цікавымі спаборніцтвамі, майстар-класамі, выдатнымі фотазонамі, цудоўнай музыкай.

У батле па прыгатаванні «герояў» свята змагаліся шэсць камандаў, якія бадай што цэлы дзень завіхаліся, каб задаволіць падагрэтыя свежым паветрам і маляўнічымі краявідамі апетыты гасцей. Пераможцам стала «Мясарубка» — калектыў адной з магілёўскіх кампаній. Яны гавораць, што смажыць пачалі яшчэ аб 11-й гадзіне і скончылі толькі ў пяць.

— Мы любім удзельнічаць у розных мерапрыемствах, асабліва беларускіх. І заўзята падтрымліваем беларускую кухню, — кажа Анжэла Школьнік, дырэктар магілёўскай кампаніі «Метагарант», якая стала пераможцам фестывалю. — Два мяхі бульбы проста на рабоце абабралі напярэдадні фестывалю. А сёння ўжо з пяці раніцы па дамах надралі яе, каб была свежая. Што гэта за дранік, які гатаваўся ўчора!

Летась на дранік-фэсце расходавалі 6,5 тысячы аднаразовых талерак пад дранікі, па якіх і вёўся падлік пераможцаў. Сёлета набылі 10 тысяч, і іх не хапіла да канца фестывалю.

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Загаловак у газеце: ​Дранікам — пашана

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.