Вы тут

"Кулінарны конкурс" пройдзе 3 кастрычніка ў БДУ


Сваё кулінарнае майстэрства прадэманструюць каманды з васьмі інтэрнатаў ВНУ: № 1 – “Весялуха”, № 2 – “Кухарочкі, № 3 – “Блін”, № 4 – “Капучына”, № 6 – “Вайт Хаўз”, № 7 – “Classic muZik – не праглыні язык, № 10 – “Смак” і № 11 – “11 грузін”.


Тэмай конкурсу ў гэтым годзе стане “Хатняя кухня”, анансавала мерапрыемства прэс-служба ўніверсітэта. Удзельнікі раскрыюць сакрэты прыгатавання страў у сваіх сем'ях і раскажуць пра дамашнія традыцыі прыёму гасцей.

Канкурсантам прапануюць спячы пірог з выкарыстаннем уласнага набору прадуктаў і зрабіць асноўную страву. Яго студэнты прыгатуюць з прапанаваных і вядомых загадзя інгрэдыентаў. На кулінарныя шэдэўры ўдзельнікам дадуць дзве гадзіны.

Для перамогі ў паядынку неабходна вытрымаць тэму конкурсу не толькі ў падрыхтоўцы страў, а таксама ў іх афармленні і творчай абароне.

Кухар каманды-пераможцы стане ўладальнікам кулінарнай кнігі. Усіх удзельнікаў ўзнагародзяць дыпломамі і памятнымі падарункамі. Завершыцца змаганне дэгустацыяй.

“Кулінарны конкурс" адбудзецца ў рамках Фестывалю студэнцкай творчасці, які ўключае комплекс мерапрыемстваў, што праходзяць на працягу навучальнага года.

Арганізатарам конкурсу выступае Студэнцкі гарадок БДУ.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.