Вы тут

Нацыянальная бібліятэка стварыла выставу да 80-годдзя ўз'яднання Беларусі


Ад­ну з най­важ­ней­шых у на­шай гіс­то­рыі па­дзей — уз'­яд­нан­не Бе­ла­ру­сі 17 ве­рас­ня 1939 го­да — На­цы­я­наль­ная біб­лі­я­тэ­ка пра­па­нуе па­знаць праз ар­хіў­ныя да­ку­мен­ты, фо­та­здым­кі, пе­ра­да­выя ар­ты­ку­лы га­зет, паэ­зію і гра­фі­ку. На­быт­кі з фон­даў біб­лі­я­тэ­кі, На­цы­я­наль­на­га ар­хі­ва Бе­ла­ру­сі, Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ар­хі­ва кі­на­фо­та­да­ку­мен­таў аб'­яд­на­лі­ся пад ёмістымі рад­ка­мі з вер­ша Ян­кі Ку­па­лы «Ты з За­ход­няй, я з Ус­ход­няй на­шай Бе­ла­ру­сі» ў га­ле­рэі «Атры­ум».


Вы­стаў­ка ад­кры­ла­ся ў дзень 80-год­дзя ўз'яд­нан­ня За­ход­няй Бе­ла­ру­сі з БССР. «У парт­нёр­стве з ін­шы­мі ўста­но­ва­мі, што за­хоў­ва­юць на­шу на­цы­я­наль­ную па­мяць, мы змаг­лі не толь­кі па­ка­заць фак­ты і па­дзеі, што ад­бы­ва­лі­ся на Бе­ла­ру­сі ў гэ­ты час, але і пе­ра­даць на­строй, які па­на­ваў ся­род бе­ла­рус­кай ін­тэ­лі­ген­цыі ў су­вя­зі з уз­наў­лен­нем тэ­ры­то­рыі на­шай кра­і­ны», — ка­мен­туе пер­шы на­мес­нік ды­рэк­та­ра На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­кі Але­на Даў­га­по­ла­ва.

«К вам ідзе не­па­бе­дзі­мая Ра­бо­ча-Ся­лян­ская Чыр­во­ная Ар­мія, каб на­заў­сё­ды па­зба­віць вас ад ка­ба­лы па­ноў, па­ме­шчы­каў і ка­пі­та­ліс­таў, — га­во­рыц­ца ў прад­стаў­ле­най у экс­па­зі­цыі адоз­ве ка­ман­ду­ю­ча­га Бе­ла­рус­кім фрон­там Мі­ха­і­ла Ка­ва­лё­ва, — каб вы­ра­та­ваць вас і ва­шы сем'і ад па­гро­зы зні­шчэн­ня з бо­ку вра­гоў бе­ла­рус­ка­га на­ро­да».

Па экс­па­на­тах мож­на ўба­чыць, як За­ход­няя Бе­ла­русь ста­на­ві­ла­ся са­вец­кай — праз ві­тан­не Чыр­во­най Ар­міі, ства­рэн­не аб­лас­ных вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў, на­ра­ды стар­шынь ся­лян­скіх ка­мі­тэ­таў, вы­ба­ры ў На­род­ны сход За­ход­няй Бе­ла­ру­сі, мі­тын­гі і так да­лей. У па­ста­но­ве Саў­нар­ка­ма БССР і Цэнт­раль­на­га ка­мі­тэ­та КП(б)Б пі­шац­ца аб ад­ся­лен­ні жы­ха­роў з па­гра­ніч­най па­ла­сы і ачыст­цы яе ад па­бу­доў, а так­са­ма аб ад­вя­дзен­ні ад­се­ле­ным жы­ха­рам участ­каў і на­дзе­лаў зям­лі.

У тэ­ле­гра­ме Іо­сі­фу Ста­лі­ну, дзе па­ве­дам­ля­ец­ца аб ста­не спраў на тэ­ры­то­рыі За­ход­няй Бе­ла­ру­сі, між ін­шым рас­каз­ва­ец­ца, што ў кож­ным го­ра­дзе ство­ра­ны ча­со­выя ўпраў­лен­ні, ку­ды што­дня пры­хо­дзяць з пы­тан­ня­мі аб тым, што ра­біць з ма­ё­мас­цю па­ме­шчы­каў ці хле­бам, за­бра­ным па­ля­ка­мі на па­трэ­бы ар­міі. «Мно­гіх асад­ні­каў і па­ме­шчы­каў ся­ля­не зні­шча­юць (ве­ша­юць, рас­стрэль­ва­юць, за­бі­ва­юць)», — дак­лад­ва­ец­ца Ста­лі­ну.

Не менш па­ка­заль­най у кан­тэкс­це стаў­лен­ня да па­дзей з'яў­ля­ец­ца част­ка вы­стаў­кі, што ўклю­чае ў ся­бе ста­рон­кі га­зет «Звяз­да» і «Со­вет­ская Белоруссия». «Пра­цоў­ныя За­ход­няй Бе­ла­ру­сі ад­на­душ­на вы­каз­ва­юц­ца за ўста­наў­лен­не са­вец­кай ула­ды і да­лу­чэн­не да Са­вец­кай Бе­ла­ру­сі», — па­ве­дам­ляе «Звяз­да» на пер­шай па­ла­се і пі­ша пра «не­бы­ва­лы эн­ту­зі­язм», з якім су­стра­ка­юць зва­рот аб склі­кан­ні На­род­на­га Са­бран­ня За­ход­няй Бе­ла­ру­сі, і «адзі­ную ўла­ду, што кла­по­ціц­ца аб ін­та­рэ­сах на­ро­да, — са­вец­кую».

Да­паў­ня­юць вы­стаў­ку фо­та­здым­кі, дзе па­каз­ва­ец­ца, як жы­ха­ры су­стра­ка­юць во­і­наў Чыр­во­най Ар­міі ці мі­тын­гу­юць з рас­цяж­кай «Ня­хай жы­ве аб'­яд­на­ная Са­вец­кая Бе­ла­русь», аль­бо пісь­мо­вы зва­рот жы­хар­кі Мін­ска да сак­ра­та­ра ЦК КП(б)Б з прось­бай на­кі­ра­ваць яе на ра­бо­ту ў За­ход­нюю Бе­ла­русь.

Якім бачыўся верасень 1939-га, вы­стаў­ка да­ку­мен­та­мі з гры­фам «Рас­сак­рэ­ча­на», га­зет­ны­мі па­ло­са­мі ды вер­ша­мі Мак­сі­ма Тан­ка, Ян­кі Ку­па­лы і Пят­ру­ся Броў­кі бу­дзе рас­каз­ваць да 7 ліс­та­па­да.

Воль­га МІЦ­КЕ­ВІЧ

Загаловак у газеце: Рас­сак­рэ­ча­нае: пра ўз'яд­нан­не Бе­ла­ру­сі

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з дачкой вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.